Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

13.01.16

Каляда прыйшла ў ліцэйскі клас

Каляда прыйшла ў ліцэйскі клас

Уявіце звычайны дзень вучня: сядзіце вы за падручнікам, у галаве – толькі формулы ды тэарэмы… А тут – нечакана адчыняюцца дзверы і вас вітае гаманлівая каляда. Красуні-дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах, і хлопец з баянам, і Мядзведзь з Козачкай... Падарылі свята вучням ліцэя № 1 такія ж ліцэісты.

Ідэя незвычайнай прэзентацыі народных традыцый моладзі належыць Таццяне Радомскай, кіраўніцы  гуртка «Вяртанне спадчыны» ў ліцэі. Гучалі ў класах народныя прыпеўкі ды прымаўкі, гісторыя якіх налічвае не адно стагоддзе. Але была ў гэтым міні-спектаклі і кропля сучаснасці. Па прапанове аднаго з хлапцоў-малайцоў Мядзведзь, абавязак якога спрадвеку – весяліць народ, прадэманстраваў, як ліцэісткі рыхтуюцца да дыскатэкі, што не магло не выклікаць шчырыя ўсмешкі.

Віталь ГЕРЦАЎ.

Раздзелы сайта