Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

18.04.19

Народны тэатр “На Мышанцы” у ліцэі

Народны тэатр “На Мышанцы” у ліцэі

17 красавіка на суд ліцэістаў народны тэатр “На Мышанцы” прадставіў спектакль па п’есе Барыса Сачанкі “Ехала – упала…”. Здаецца, што гэта ‒ спектакль-малітва, спектакль-пакаянне, спектакль-запавет з надзвычай складанай сюжэтнай лініяй: родныя, блізкія людзі бяруць на душу смяротны грэх – загубіць ні ў чым не павіннае немаўлятка, каб уратаваць ад ганьбы дачку-пляменніцу. Але хіба такое магчыма: пайсці на кампраміс-хаўрус са злачынствам і смерцю дзеля асабістага жыцця і адноснага спакою?!
Настаўнікі і вучні дзякуюць калектыў тэатра за незабыўныя эмоцыі.

Раздзелы сайта