Меню раздела

    Горячие новости

    17.11.2019
    Выборы в Палату представителей Национального собрания РБ седьмого созыва

    подробнее...

    14.11.2019
    Талант лицея

    подробнее...

    13.11.2019
    Беседа с учащимися 9-х классов. «Правонарушение, преступление и подросток»

    подробнее...

    12.11.2019
    Рабочая линейка по итогам 1-ой четверти

    подробнее...

    11.11.2019
    Конкурс на лучшую агитационную листовку "Лицейский энергомарафон"

    подробнее...

    ГЛАВНАЯ : Архив новостей

    16.5.2015
    Канцэрт-разважанне „Вайна – зусім не феерверк…”.

    На радзіме маёй –

                                                          Праз вярсту абеліскі.

                                                              Брацкіх могілак не злічыць.

                                                                      У бацькоў, у радні маёй блізкай

                                                3 той вайны сівізны

                                                                 Ў валасах ажно замець кіпіць.

     

    Вайна... Сёння мы ўяўляем яе па ўспамінах ветэранаў, па кадрах кінахронікі, па творах мастацкай літаратуры. Аб ёй напамінаюць брацкія магілы, помнікі. Можна ўявіць адлегласць ад Брэста да Масквы. Гэта 1000 км., а ад Масквы да Берліна -1600 км. Цягніком - менш, чым двое суток. А дарогамі вайны - 4 гады, 4 гады - 1418 дзён. 34 тысячы гадзін і больш 20 тысяч загінулых на 2600 км. Гэта 7,5 тысячы на 1 км, або 15 чалавек на кожныя два метры зямлі! Гэта 14 тысяч забітых штодзень, 600 чалавек у гадзіну, 10 чалавек кожную хвіліну. За гады вайны загінула больш 10 мільёнаў дзяцей розных народаў.

    У вайны трагічная статыстыка. I пра гэта трэба ведаць і памятаць. I калі б сёння па кожным загінулым аб'явілі хвіліну маўчання, краіна маўчала б 32 гады.

    Сёмага мая ў ліцэі прайшоў канцэрт-разважанне „Вайна – зусім не феерверк…”. Адказнымі арганізатарамі былі Цыбулька Таццяна Мікалаеўна (настаўніца рускай мовы і літаратуры) і Кадоліч Святлана Канстанцінаўна (настаўніца беларускай мовы і літаратуры). Канцэрт праходзіў на дзвюх мовах, пагэтаму ў праграме гучалі вершы і песні на рускай і на беларускай мовах (Кірыл Азімка „Помні, братка…”, Пімен Панчанка „Дзеці вайны”, „Герой”, „Дзяўчаты мыюць танк …” ;  Н. Майоров „Мы”, М. Кульчицкий „Мечтатель, фантазёр…”, Ю. Друнина „Принцесса”).

    Спецыяльна для канцэрта Кобрын Карына падрыхтавала рэпартаж „ Ці трэба помніць аб вайне?”. Ліцэісты падзяліліся сваімі думкамі і разважаннямі з гледачамі і яшчэ раз пераканалі ўсіх прысутных, што НІХТО і НІШТО не будзе забыты.

    У праграме гучалі таксама любімыя ваенныя песні ( „10 наш десантный батальон”, „Мой милый, если б не было войны”, „В землянке” , „Баллада о солдатской матери”, „Огонек”).

    Не абышоўся канцэрт і без удзелу нашай знакамітай скрыпачкі (Вільчкоўскай Анастасіі), Радомскай Таццяны Рыгораўны і яе творчых выхаванцаў, якія паказалі нам запамінальныя пастаноўкі.

    Акрамя гэтага, канцэрт праходзіў пад дэвізам „Дапамажы дзецям-сіротам!”. Ліцэісты на ўсе атрыманыя сродкі купілі  вельмі многа падарункаў дзіцячаму прытулку і паказалі тым самым, што яны неабыякавыя да лёсу іншых, што ў іх добрая і шчырая душа.

    Закончылася свята (гэта ўжо стала добрай традыцыяй) салодкім сталом для ўдзельнікаў мерапрыемства.

    КАДОЛІЧ С.К.

    Счетчик посещений

    Адрес:
    225320, Брестская обл., г.Барановичи, пр-т Советский,33
    Телефон:(0163) 65-44-74
    Электронная почта: licey1@baranovichi.edu.by