Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

19.02.2021

Дзень роднай мовы

Бедны той, хто не мае скарбаў вечных - скарбаў душы. 

Такі скарб, каторы ніхто і ніколі адабраць ад нас не здолее, 

Гэта любоў да бацькаўшчыны, да свайго народа, да роднай мовы... 

 Цётка

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. Гэта яшчэ адна нагода для носьбітаў любой мовы задумацца аб лёсе той, адзінай, якую завеш матчынай.  

21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць.

Удзельнікі ліцэйскага клуба ЮНЕСКА "Белая лілея" не змаглі застацца безудзельнымі. Быў праведзены шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай даты. Прайшла акцыя "Маё любімае слова па-беларуску". Ліцэісты напісалі свае любімыя беларускія словы на кветках васілька, які з'яўляецца сімвалам Беларусі. 

Фестываль беларускай песні "Спяваем па-беларуску разам" аб'яднаў аматараў сучасных беларускіх музычных выканаўцаў. Усе слухачы атрымалі вялікую асалоду ад праслуханых песень.

Для вучняў 8-ых класаў прайшоў інтэлектуальны турнір "Самы разумны". Рабяты "падарожнічалі" па станцыях, дэманструючы свае веды па беларускай мове і літаратуры, па веданню фактаў і цікавых звестак пра сваю Радзіму.

Разделы сайта