Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

01.11.2014

Ліцэісты ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі

 Мне пашанцавала разам з нашымi настаўнiкамi i лiцэiстамi пабываць у Рэспубліканскім  тэатры беларускай драматургіі, якi, нягледзячы на сваю маладосць, мае сваю гiсторыю.
 Створаны  ў Мінску ў 1993 годзе як тэатр-лабараторыя беларускай драматургіі «Вольная сцэна».

 

 У 2000-2004 гадах тэатр атрымаў назву Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (РТБД). У гэты перыяд РТБД стаў адным з лепшых тэатраў краіны.

  I вось мы былi у нашым цудоўным тэатры i мелi магчымасць паглядзець спектакль «Лiфт». Уcю фiласофскую задумку паведамiць вам я не змагу, бо яна для кожнага свая, аднак я магу вам расказаць пра што гэты спектакль.

  «На розум прыходзіць запаведзь: "Палюбі блізкага свайго, як самога сябе...". Калі б мы маглі глядзець праз  прызму  гэтай думкі, хаця б на самых блізкіх нам людзей, на нашы адносіны да іх… Напэўна, тады было б менш канфліктаў і пакут, нервовых зрываў і дзікіх учынкаў, якія ўжо нельга выправіць. Ніводнага імгнення жыцця нельга вярнуць альбо вырашыць пражыць жыццё з чыстага ліста. Кожны з нас павінен будзе даведацца, што такое позна, і што такое ніколі.
           Настаўніцу па філасофіі – Ганну Мікалаеўну, ад якой тры месяцы, як сышоў муж, і пачаліся праблемы з 18-гадовым сынам, лёс зводзіць з аднагодкам сына – Дзімонам. Хлопец спрабуе абрабаваць Ганну Мікалаеўну, пагражаючы нажом у ліфце.
Яны ўдваіх у ліфтавай кабіне, але нябачна з кожным з герояў прысутнічаюць галоўныя людзі іх жыцця. Бо тое, якія рашэнні мы прымаем — гэта не толькі наш асабісты выбар. Наша жыццё шмат у чым вызначаецца тымі, хто для нас дарагі.
          Чым жа скончыцца гэта сустрэча ў ліфце? Ці зможа Ганна Мікалаеўна парушыць перакананні Дзімона, аб тым што ўсе людзі — здраднікі? Ці зможа ён узняцца над сваім асабістым жыццёвым вопытам і проста паверыць чалавеку?»

   Спадзяюся, калi вы яго паглядзiце, ён вас таксама ўразiць.

 

         Радзюк Я.А., 11-1 клас.

Разделы сайта