Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.02.2015

У ліцэі прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры...

Лёсу майго кірунак,

Долі маёй выснова,

                                                                                                                       Як паратунак, –  

                                                                                                                      Матчына слова,

                                                                                                                    Бацькава слова,

Роднае вечнае слова.

                    Пятрусь Макаль

У ліцэі прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Адказнымі арганізатарамі святочных мерапрыемстваў былі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры (Лісіна М.П., Чатырка Г.М., Кадоліч С.К.), а таксама загадчыца музея „Вяртанне памяці” Радомская Т.Р. Хочацца пазнаёміць вас з планам мерапрыемстваў, прысвечаных роднай беларускай мове.

16 лютага ў ліцэі прайшла акцыя „ Упрыгож ліцэй беларускімі словамі!”. Вучні і настаўнікі запісвалі на вялікіх літарах свае любімыя беларускія словы, на лістах друкавалі свае любімыя вершы і крылатыя выслоўі пра беларускую мову, а потым наклейвалі іх на сцены. Такім чынам, мы ўпрыгожылі сваю любімую навучальную ўстанову. Вучні змаглі папоўніць свой слоўнікавы запас. Сярод слоў найбольш папулярнымі былі наступныя: КАХАННЕ, СЯБРОЎСТВА, МОВА, РАДЗІМА, БАЦЬКАЎШЧЫНЫ, ДАБРЫНЯ, ПОСПЕХ, ПЯШЧОТА, СПАГАДЛІВАСЦЬ. Былі і адзінкавыя: ЦНАТЛІВАСЦЬ, АЛЬТАНКА, СЦІЗОРЫК, КРЫЖАДЗЮБ.

 На перапынках у ліцэі цэлы тыдзень гучалі беларускія песні.

17 лютага прайшоў конкурс „Лепшы чытальнік вершаў”. Вучні парадавалі членаў журы сваімі  выступленнямі. На сцэне гучалі вершы як класікаў беларускай літаратуры, так і сучасных беларускіх паэтаў. Пераможцы атрымалі дыпломы I, II і III ступені.

Дыпломамі  I ступені былі ўзнагароджаны Дрык Дзіяна вучаніца 11-2 класа і Мацюх Мікіта вучань 11-4 класа. Дыпломы II ступені атрымалі Нікіцік Соф’я вучаніца 10-4 класа і Раманюк Ірына 10-4 клас. Дыпломы III ступені – Пашкоўскі Павел 10-4 клас і Найдзен Ганна 9-4 клас. Прыз глядацкіх сімпатый атрымала Раманюк Ірына.

18 лютага вучні ліцэя ўбачылі тэатралізаваную пастаноўку па п’есе   А. Макаёнкі „Трыбунал”. Адказнай была Радомская Т.Р. Са сваімі юнымі акцёрамі яна зрабіла нешта неверагоднае. Ва ўсіх прысутных у зале было адчуванне, што яны знаходзяцца ў тэатры, а перад імі выступаюць сапраўдныя акцёры. У зале таксама знаходзіліся прадстаўнікі мясцовай газеты „Intex-press”, якія рыхтуюць фотарэпартаж.

19 лютага Лісіна М.П. правяла ў сценах ліцэя конкурс „Буслік-2015”. Каля ста вучняў з ахвотай прынялі ўдзел у конкурсе. Навучэнцы былі задаволены цікавымі заданнямі, якія патрабавалі глыбокіх і грунтоўных ведаў. Конкурс прайшоў на вышэйшым узроўні.

Завяршыўся Тыдзень урачыстым мерапрыемствам „ Гімн роднай мове”, якое прайшло 20 лютага  ў 12.30. Мерапрыемства сабрала вялікую колькасць гледачоў. Адказным арганізатарам была Кадоліч С.К. Мерапрыемства праходзіла пад дэвізам: „Нам беларуская мова патрэбна, як усмешка на твары!”. На сцэне гучалі беларускія песні, вершы, прыказкі. Быў  конкурс  для гледачоў. Перамагла ў конкурсе Лупячэнка Валерыя   (11-3 клас) і атрымала  галоўны прыз, астатнія  ўдзельнікі  атрымалі маленькія  падарункі. Удзельнікі  мерапрыемства  яшчэ  раз даказалі, што яны валодаюць  беларускай мовай і не цураюцца яе.  Калі наша моладзь з такой адказнасцю ставіцца да роднай мовы, то можна з упэўненасцю сказаць, што беларуская мова ніколі не стане мёртвай.

Закончыўся Тыдзень беларускай мовы і літаратуры падвядзеннем вынікаў. Найбольш актыўныя вучні і класы атрымалі пахвальныя лісты. Сярод  класаў найбольш актыўнымі былі: 11-3 клас (класны кіраўнік Столяр Г.І.), 11-4 клас (класны кіраўнік Чатырка Г.М.),  10-4 клас (класны кіраўнік Паспелкіна А.У.), 10-6 клас ( класны кіраўнік Долмат А.У.). Закончылася свята салодкім сталом для ўдзельнікаў мерапрыемства. Вялікі дзякуй спонсарам!                                                                 КАДОЛІЧ С.К.

Разделы сайта