Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.02.2017

Дзень роднай мовы

Дзень роднай мовы

Дваццаць першага лютагага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Не сакрэт, што кожная нацыя лічыць сваю родную мову найбольш прыгожай, меладычнай, самай лепшай з усіх існуючых. І гэта сапраўды так: у свеце існуюць тысячы і тысячы розных моў, і ні адна з іх не падобна адна на другую, нягледзячы на тое, што многія словы народы «займаюць» адзін у аднаго.

   Любоў да роднай мовы выказалі і ліцэісты. У актавай зале навучальнай установы прайшло мерапрыемства “Мова народа – яго святыня”. Нагадаць вучням пра важнасць роднай мовы, паказаць яе моц — гэта было мэтай мерапрыемства. Са сцэны гучалі вершы знаёмых з дзяцінства аўтараў, песні аб прыгажосці роднага краю і нашай мовы. Вучням таксама быў паказаны рэпартаж, у якім гаварылася пра ролю мовы ў нашым жыцці, пра тое, што яна, нягледзячы на тое, што выкарыстоўваюць яе рэдка, застаецца такой жа жывой і мілай сэрцу беларуса — і не толькі! У рэпартажы прыводзіўся прыклад: студэнт па абмене, кiтаец,, размаўляе шпарка і выразна па-беларуску, зусім як сапраўдны носьбіт мовы. Музыка, кіно, мультфільмы — ва ўсім гэтым знайшла водгук беларуская мова. Многія зарубежныя фільмы і мультфільмы перакладаюцца, у песнях часта можна пачуць знаёмыя словы

   Закраналася тэма вучобы: у нас існуюць школы, у якіх настаўнікі выкладаюць на чыстай беларускай мове. Усё больш сучасных пісьменнікаў і паэтаў твораць на беларускай мове, а кнігі і зборнікі такога тыпу ахвотна раскупляюцца. Удзельнікі мерапрыемства ўспомнілі таксама і тых зорак небасхілу беларускай літаратуры, творы якіх назаўжды застануцца ў сэрцы кожнага, хто шануе літаратуру: Максім Багдановіч, Пятрусь Броўка, Максім Танк, Ларыса Геніюш i іншыя, а таксама і іх творы.

    Нельга было не закрануць і гісторыю нашай мовы: нягледзячы на тое, што пры Рэчы Паспалітай польская мова шанавалася больш, а пасля далучэння да Расіі беларуская мова нават забаранялася, лічылася «мужыцкай», яна змагла захавацца да нашых дзён такой, якой мы можам бачыць і чуць яе зараз, і наша мэта — захаваць і перадаць будучым пакаленням гэты бясцэнны скарб.

    У заключэнні мерапрыемства былі прачытаны вершы, якія напісала ў 1999 годзе выпускніца ліцэя — зараз яна працуе ўрачом-педыятрам. Канешне, не можа не радаваць тое, што сярод нас ёсць такія таленавітыя людзі, дзякуючы якім мы можам разумець прыгажосць нашай калыскі — нашай мовы, і з гонарам можна сказаць, што беларуская мова не забываецца, не губляецца, і канец яе нельга будзе прадказаць ні цераз сотні, ні цераз тысячы гадоў.

Нупрэйчык Аляксандра, 9-2 клас

21 лютага ў рамках святкавання Міжнароднага Дня Роднай мовы гурткоўцамі – аматарамі народнай спадчыны “Вяртанне памяці” была праведзена акцыя “Роднага слова сэрцам краніся” у файе ліцэістаў сустракалі гурткоўцы і віталі з днём Роднай мовы. У музеі было праведзена мерапрыемства с той жа тэматыкай. Наведвальнікі ( вучні 10-3, 10-4, 11-5, 11-2, класны кіраўнік Вербіла ) праслухалі аповед пра родную мову з вуснай кіраўніка музея Т.Г Радомскй. Гурткоўцы Шастапёрстава і Карповіч правялі віктарыну “Пазнай Беларусь”. Гучала беларускае слова ў асяродзі ліцэістаў на перапынках, ў файе гучала музыка з рэпертуара “Песняроў” у выкананні Даньчыка ( амераканскага спявака ). Ліцэісты прагледзілі фільм “Пазнай Беларусь”. Закончыўся дзень літаратурнай кампазіцыей пра родную мову, якую падрахтавала настаўніца беларускай мовы – Лісіна М.П. .


Разделы сайта