http://www.intex-press.by/ru/news/culture/15473/
21-02-2014 | Автор: Аляксандр ТРЫПУЦЬКА, Дыяна КАСЯКІНА
У Баранавіцкім ліцэі №1 да Дня роднай мовы паставілі “Паўлінку”
У мерапрыемстве да Міжнароднага дня роднай мовы прынялі ўдзел ліцэісты і госці з вёскі Перхавічы 20 лютага.
Гледачоў парадавалі мноствам цікавых і займальных выступаў на беларускай мове. Навучэнцы Ліцэя №1 паставілі п'есу Янкі Купалы «Паўлінка». На сцэне таксама выступілі дзяўчаты і хлопцы, якія спявалі песні, чыталі вершы, падпявалі пад акардэон з гітарай – і ўсё на роднай мове.
На мерапрыемства прыехаў дзіцячы фальклорны калектыў «Крынічка» з вёскі Перхавічы. Калектыў выступіў з беларускімі песнямі, прыказкамі, загадкамі, лічылкамі. Юныя артысты паказалі і невялікі майстар-клас па нацыянальных беларускіх танцах.
Фота: Аляксандр ТРЫПУЦЬКА