Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Шосты ліцэйскі дзень

Планы мерапрыемстваў       

Справаздачы па мерапрыемствах




Згодна з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2008 года № 15 «Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі» адукацыйны працэс ва ўсіх агульнаадукацыйных навучальных установах арганізуецца ў рэжыме шасцідзённага школьнага тыдня, які складаецца з пяцідзённага навучальнага тыдня і шостага школьнага дня.

У сувязі з гэтым узнікла неабходнасць напоўніць змест шостага школьнага дня цікавымі грамадска карыснымі, спартыўнымі, фізкультурна-аздараўленчымі і іншымі выхаваўчымі мерапрыемствамі, якія садзейнічалі б развіццю асобы вучня, садзейнічалі б яго сацыяльнай мабільнасці, выхоўвалі б у ім патрэбнасць ва ўмацаванні свайго фізічнага, псіхічнага і інтэлектуальнага здароўя.

 

Шосты школьны дзень з'яўляецца часткай цэласнай навучальна-выхаваўчай сістэмы школы. Арганізацыйна-выхаваўчая работа ў шосты школьны дзень тыдня арганізавана згодна з інструктыўна-метадычнымі рэкамендацыямі Міністэрства адукацыі РБ.

Шосты дзень навучальнага тыдня выкарыстоўваецца для ўмацавання фізічнага, псіхалагічнага і маральнага здароўя, інтэлектуальнага развіцця і грамадзянскага станаўлення школьніка, удзелу дзяцей і падлеткаў у карысных справах.

Мэты выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень: 

- умацаванне фізічнага, псіхічнага і маральнага здароўя; 

- стварэнне эфектыўнай сістэмы грамадзянскага і патрыятычнага выхавання; 

- інтэлектуальнае развіццё і грамадзянскае станаўленне школьніка; 

- удзел дзяцей і падлеткаў у карысных справах і акцыях.

 

Задачы выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень: 

- фарміраваць у дзяцей і моладзі грамадзянскай пазіцыі праз удзел у сацыяльна значных справах, развіццё сацыяльнай актыўнасці; 

- далучаць дзяцей і моладзь да маральна-духоўных каштоўнасцей, праз клопат і захаванне прыроднага і культурнага багацця сваёй Радзімы; 

- фарміраваць патрыятызм у дзяцей і моладзі, павагу да ветэранаў ВАВ і месцаў воінскай славы; 

- фарміраваць патрэбнасць у маладога пакалення да клопату аб Радзіме, яе інтарэсах у абароне і захаванні экалагічных рэсурсаў;

- фармаваць гарманічна развітую грамадска актыўную асобу; 

- павышаць маральную і эстэтычную культуру навучэнцаў; 

- стварыць умовы паспяховай сацыялізацыі асобы дзіцяці; 

- аднаўляць і развіваць фізічныя і духоўныя сілы дзяцей адпаведнай арганізацыяй вольнага часу.




Раздзелы сайта