Значная і доўгачаканая падзея для ўсіх беларусаў, адбылася 2 ліпеня ў Мінску - музей Вялікай Айчыннай вайны адкрыў свае дзверы! Ва ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел кіраўнікі дзвюх дзяржаў - Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін, але ўжо ў Дзень незалежнасці захапіцца маштабамі і веліччу музея маглі ўсе жадаючыя.
Ітак, 21 кастрычніка музей Вялікай Айчыннай вайны наведалі вучні 10-1 і 10-5 класаў ліцэя №1 горада Баранавічы. Плошча музея 15 000 кв. м., там размешчана 11 экспазіцыйных залаў, гэта вельмі грандыёзна, у кожнай залы свая тэматыка: партызанскае супраціўленне, спаленыя вёскі, канцлагеры.
Унікальныя зводкі, арыгіналы ваенных выпускаў газет, знойдзеныя прадметы побыту. Асабліва ўразіў ўваход у залу, прысвечаны спаленым вёскам - ён быццам ахоплены агнём! Усё гэта глыбока ўразіла і дало зразумець, як жа мала мы яшчэ ведаем пра такую, здавалася б, вядомую вайну! У музеі ўсё разлічана на стварэнне эфекту прысутнасці ў розных сітуацыях: тут капаюць зямлянку, крыху далей працуе ваенная кухня, непадалёк закладваюць снарады для «рэйкавай» вайны. Кульмінацыяй наведвання стала «Зала Перамогі» - грандыёзная светлая прастора пад купалам будынка! На сценах залы пералічаныя ўсе назвы беларускіх вайсковых частак і імёны нашых землякоў - Герояў Савецкага Саюза. На мой погляд, варта наведаць музей Вялікай Айчыннай вайны, бо нагляднае ўспрыманне дакладна замацуе вашы веды пра вайну.
Шчарбук А., 10-1 клас