Дзень роднай мовы
Дваццаць першага лютагага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Не сакрэт, што кожная нацыя лічыць сваю родную мову найбольш прыгожай, меладычнай, самай лепшай з усіх існуючых. І гэта сапраўды так: у свеце існуюць тысячы і тысячы розных моў, і ні адна з іх не падобна адна на другую, нягледзячы на тое, што многія словы народы «займаюць» адзін у аднаго.
Любоў да роднай мовы выказалі і ліцэісты. У актавай зале навучальнай установы прайшло мерапрыемства “Мова народа – яго святыня”. Нагадаць вучням пра важнасць роднай мовы, паказаць яе моц — гэта было мэтай мерапрыемства. Са сцэны гучалі вершы знаёмых з дзяцінства аўтараў, песні аб прыгажосці роднага краю і нашай мовы. Вучням таксама быў паказаны рэпартаж, у якім гаварылася пра ролю мовы ў нашым жыцці, пра тое, што яна, нягледзячы на тое, што выкарыстоўваюць яе рэдка, застаецца такой жа жывой і мілай сэрцу беларуса — і не толькі! У рэпартажы прыводзіўся прыклад: студэнт па абмене, кiтаец,, размаўляе шпарка і выразна па-беларуску, зусім як сапраўдны носьбіт мовы. Музыка, кіно, мультфільмы — ва ўсім гэтым знайшла водгук беларуская мова. Многія зарубежныя фільмы і мультфільмы перакладаюцца, у песнях часта можна пачуць знаёмыя словы
Закраналася тэма вучобы: у нас існуюць школы, у якіх настаўнікі выкладаюць на чыстай беларускай мове. Усё больш сучасных пісьменнікаў і паэтаў твораць на беларускай мове, а кнігі і зборнікі такога тыпу ахвотна раскупляюцца. Удзельнікі мерапрыемства ўспомнілі таксама і тых зорак небасхілу беларускай літаратуры, творы якіх назаўжды застануцца ў сэрцы кожнага, хто шануе літаратуру: Максім Багдановіч, Пятрусь Броўка, Максім Танк, Ларыса Геніюш i іншыя, а таксама і іх творы.
Нельга было не закрануць і гісторыю нашай мовы: нягледзячы на тое, што пры Рэчы Паспалітай польская мова шанавалася больш, а пасля далучэння да Расіі беларуская мова нават забаранялася, лічылася «мужыцкай», яна змагла захавацца да нашых дзён такой, якой мы можам бачыць і чуць яе зараз, і наша мэта — захаваць і перадаць будучым пакаленням гэты бясцэнны скарб.
У заключэнні мерапрыемства былі прачытаны вершы, якія напісала ў 1999 годзе выпускніца ліцэя — зараз яна працуе ўрачом-педыятрам. Канешне, не можа не радаваць тое, што сярод нас ёсць такія таленавітыя людзі, дзякуючы якім мы можам разумець прыгажосць нашай калыскі — нашай мовы, і з гонарам можна сказаць, што беларуская мова не забываецца, не губляецца, і канец яе нельга будзе прадказаць ні цераз сотні, ні цераз тысячы гадоў.
Нупрэйчык Аляксандра, 9-2 клас
21 лютага ў рамках святкавання Міжнароднага Дня Роднай мовы гурткоўцамі – аматарамі народнай спадчыны “Вяртанне памяці” была праведзена акцыя “Роднага слова сэрцам краніся” у файе ліцэістаў сустракалі гурткоўцы і віталі з днём Роднай мовы. У музеі было праведзена мерапрыемства с той жа тэматыкай. Наведвальнікі ( вучні 10-3, 10-4, 11-5, 11-2, класны кіраўнік Вербіла ) праслухалі аповед пра родную мову з вуснай кіраўніка музея Т.Г Радомскй. Гурткоўцы Шастапёрстава і Карповіч правялі віктарыну “Пазнай Беларусь”. Гучала беларускае слова ў асяродзі ліцэістаў на перапынках, ў файе гучала музыка з рэпертуара “Песняроў” у выкананні Даньчыка ( амераканскага спявака ). Ліцэісты прагледзілі фільм “Пазнай Беларусь”. Закончыўся дзень літаратурнай кампазіцыей пра родную мову, якую падрахтавала настаўніца беларускай мовы – Лісіна М.П. .