Да 135-годдзя Янкі Купалы
2017 год праходзіць пад знакам 135-годдзя з дня нараджэння знакамітых песняроў Беларусі.
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасць мая!
Што маё сэрца да вас парывае?
Чым так прыкованы я…
(Якуб Колас “Родныя вобразы”)
Мы, вучні 10-4 класа, наведалі гісторыка-этнаграфічны музей "Вяртанне памяці". Нам распавядалі пра 135-годдзе Янкі Купалы. Мы праслухалі аповяд пра яго творчы шлях, дзяцінства, твор "Новая зямля". Таццяна Рыгораўна пазнаёміла нас з экспанатамі, якія былі звязаны з жыццём Янкі Купалы. Мы лічым, што час быў праведзены карысна і такога роду праекты дапамагаюць людзям не забываць пра нашу беларускую паэзію, літаратуру і мову ў цэлым.