18 снежня вучні 8-4 класа наведалі Цэнтральную гарадскую бібліятэку ім.В.П.Таўлая.
Для таго, каб урокі беларускай мовы і літаратуры прыносілі вучням яшчэ больш асалоды і задавальнення, для іх была арганізавана гульня "Мова родная - мова бацькоў".
Каманды "Рамонкі" і "Верасы" з азартам адказвалі на пытанні гульні, будавалі сказы, успаміналі творы беларускіх пісьменнікаў.
Такія мерапрыемствы дазваляюць вучням праверыць свае веды ў нестандартнай форме, зацікавіць іх, заматываваць на вывучэнне роднай мовы.