Меню раздела

    Горячие новости

    16.10.2018
    Мероприятие "Как повяжут галстук"

    подробнее...

    16.10.2018
    Поздравляем с победой в городской спартакиаде допризывной и призывной молодёжи и в первенстве города по биатлону

    подробнее...

    15.10.2018
    Мероприятия в шестой лицейский день 13.10.2018

    подробнее...

    11.10.2018
    Лекторий в области защиты от ЧС

    подробнее...

    09.10.2018
    Расписание работы объединений по интересам в г. Барановичи

    подробнее...

    ГЛАВНАЯ : Архив новостей

    27.10.2017
    Сустрача з беларускай паэткай Людмілай Аркадзеўнай Шувалавай

    Сустрача з беларускай паэткай Людмілай Аркадзеўнай Шувалавай

    25 кастрычніка Ліцэй №1 запрасіў да сябе ў госці беларускую паэтку, нашу зямлячку, кіраўніцу паэтычнага клуба «Ліра», Людмілу Аркадзеўну Шувалаву. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 9-3 і 10-4 класаў, а таксама Разанцава Святлана Уладзіміраўна, Четырко Галіна Мікалаеўна і Радомская Таццяна Рыгораўна.

    Мерапрыемства пачалося з успамінаў пра традыцыі нашых продкаў, а менавіта аб такім памінальным дні, як Дзяды, які адзначаецца 2 лістапада. Таццяна Рыгораўна распавяла пра тое, якія звычаі існавалі ў нашых продкаў, якія з іх захаваліся да гэтага часу і чаму гэты дзень такі значны для нас.

    Але вось слова было перададзена госці, Людміле Аркадзеўне. Людміла Аркадзеўна рассказала гісторыю свайго жыцця. Распавяла пра сваю сям'ю, пра знаёмых. Пра сваю любоў да Беларусі і да роднага горада. Усё гэта было пададзена праз паэзію як рускай, так і беларускай мовы. Хочацца адзначыць, што нягледзячы на тое, што Людміла Аркадзеўна не вывучала беларускую мову ў школе, гаварыла яна вельмі жвава. Паэтка зачытала такія вершы як «Мілы край», «Добры дзень», «Рябиновая осень», "Беларусь мая" і іншыя. Людміла Аркадзеўна чэрпае натхненне з усіх рэчаў і падзей, што яе атачаюць. Гэта, несумненна, кажа аб глыбокай пачуццёвасці: здолець улавіць рытм і рыфму ў звычайнай, бытавой сітуацыі можа не кожны. Вялікая частка твораў паэткі ўяўляе сабой грамадзянскую лірыку, і гэта зразумела: кожны аўтар апявае тое, што міла яго сэрцу.

    На дадзены момант па матывах вершаў Людмілы Аркадзеўны напісана каля 20-ці песень, і ў хуткім часе будзе выпушчаны наклад новага зборніка вершаў на 100 асобнікаў.

    Сустрэчы з вялікімі людзьмі, людзьмі мастацтва заўсёды пакідаюць незгладжальнае ўражанне ў душы кожнага . Гэтая сустрэча не стала выключэннем.

    Ліцэй №1 ад усёй душы дзякуе Людміле Аркадзеўне і з нецярпеннем чакае новай сустрэчы.

    Счетчик посещений

    Адрес:
    225320, Брестская обл., г.Барановичи, пр-т Советский,33
    Телефон:(0163) 65-44-74
    Электронная почта: licey1@baranovichi.edu.by