Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

18.05.2021

Вучні 9 класаў '' Ліцэя N°1 г. Баранавічы '' наведалі радзіму Якуба Коласа

Мой родны кут, як ты мне мілы!.. 

Забыць цябе не маю сілы! 

18 мая 2021 вучні 9 класаў '' Ліцэя N°1 г. Баранавічы '' , наведалі радзіму Якуба Коласа.

Вёска Мікалайшчына на Стаўбцоўшчыне добра вядома ў нашай краіне і за мяжой. Яе ваколіцы -- гэта прыгожыя куткі Панямоння, чароўныя і маляўнічыя мясціны. Яны з высокім майстэрствам і любоўю апеты ў многіх творах Якуба Коласа. Каб зразумець творчасць паэта, неабходна наведаць яго радзіму. З гэтай мэтай мы паехалі на экскурсію. З Мікалаеўшчынай звязаны многія важныя падзеі ў жыцці народнага песняра. Мы бачылі калыску, у якой спаў паэт. Тут, у Смольні, адбылася першая сустрэча Якуба Коласа і Янкі Купалы. У музеі прадстаўлены матэрыялы, якія распавядаюць пра жыццёвы і творчы шлях паэта, сабраны фотаздымкі, цікавыя дакументы, рэдкія выданні твораў, карта коласаўскіх мясцін.

Экскурсія нам вельмі спадабалася, і мы раім усім наведаць гэты маляўнічы куток.

 

Разделы сайта