Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

18.03.2022

Лiцэiсты наведалi Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі

Хто яны? Людзі, якія апярэдзілі свой час? Што мы ведаем пра іх? Сухія даты і лічбы ў падручніках. Ведаем пра іх дасягненні, якія зараз здаюцца нам такімі звычайнымі і нязначнымі, бо кнігі для большасці з нас замянілі гаджэты. Наўрад ці мы можам зараз уявіць, як жылі гэтыя людзі, што адчувалі, як ставіліся да іх, чаго каштавала апантанасць уласнымі ідэямі, якія змянілі жыццё ўсяго чалавецтва. Пра гэта спектакль "Кар'ера доктара Раўса", які паглядзелі вучні 10-1 і 11-1 класаў ліцэя №1 у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі 16 сакавіка. Гэта гісторыя чалавека, які значна апярэдзіў сваю эпоху. Імя яго Францыск Скарына. Раім наведаць тэатр і паглядзець гэты цудоўны спектакль.

Разделы сайта